Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 17 за последние 30 дней.

"Спакойнага шчасця не зычу нікому..."   / Рублеўская, Людміла /

Сімвалічна, што ў адзін год мы адзначаем два знакавыя святы: 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў і 110-годдзе паэта-франтавіка Аркадзя Куляшова. Таму гаворка падчас круглага стала-апытанкі ішла пра дзве гэтыя падзеі. У дыскусіі прымалі ўдзел загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Ганна Кісліцына, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Яўген Гарадніцкі, дацэнт БДУ Міхась Кенька, літаратуразнаўца Тэрэза Голуб, навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Аляксандр Лапата-Загорскі, загадчык Літаратурнага музея імя Аркадзя Куляшова Саматэвіцкай СШ Наталля Лабынцава.

Источник: Звязда,   06.02.2024
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Канцэптуальнае падарожжа ў лабірынтах мастацтва   / Рублеўская, Людміла /

Напрыканцы 2023 года ў нашай краіне была зацверджаная Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады. Прадставіць гэты дакумент, даць магчымасць журналістам задаць пытанні вырашылі незвычайна: 16 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося цэлае дзейства — прэс-канферэнцыя-прэзентацыя. Удзел у мерапрыемстве ўзяў і дырэктар інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў.

Источник: Звязда,   20.01.2024
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Писатели и ученые рассуждают о Евгении Янищиц   / Рублеўская, Людміла /

В заочном круглом столе-опросе участвовали доктор филологических наук, главный научный сотрудник отдела теории и истории литературы Института литературоведения имени Янки Купалы Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси Евгений Городницкий, доктор филологических наук, профессор, заведующий кафедрой белорусской литературы Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины Иван Штейнер и другие.

Источник: Звязда,   20.11.2023
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
"Аддаўшы птушкам вышыню..."   / Рублеўская, Людміла /

Пісьменнікі і навукоўцы разважаюць пра Яўгенію Янішчыц. У завочным круглым стале-апытанні ўдзельнічалі галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўген Гарадніцкі, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Іван Штэйнер, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Рэспублікі Беларусь Ганна Кісліцына, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Святлана Калядка, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп, пісьменнік Анатоль Бутэвіч.

Источник: Звязда,   18.11.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
"Сцярплю ўсё, толькі б разам..."   / Рублеўская, Людміла /

115 гадоў таму ў сям’і мінскага чыгуначніка Эргарда Пфляўмбаўма нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Яўгеніяй. Ёй было наканавана доўгае, багатае на падзеі, жыццё. Быў шлюб з Максімам Лужаніным. У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваецца перапіска Лужаніна і Пфляўмбаўм.

Источник: Звязда,   11.11.2023
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Пачатак пачаткаў сэнсу жыцця і пачуцця святога - Радзіма   / Рублеўская, Людміла /

Пяцьсот гадоў таму быў надрукаваны знакавы літаратурны і гістарычны помнік — «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, твор, які і сёння актуальны. У размове, прысвечанай юбілею твора, прынялі ўдзел дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімір Кароткі, загадчык аддзела гісторыі Беларусі ІX—XVІІІ стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Доўнар, кіраўнік Цэнтра даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ Аляксандр Горны, дырэктар ЦНБ НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.

Источник: Звязда,   04.11.2023
Рубрика: Мероприятия НАНЦНБ НАН БеларусиНаука и общество
Бясспрэчна, што мова - жывая стыхія   / Рублеўская, Людміла /

«Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова» — звяртаўся да свайго сучасніка-беларуса шмат гадоў таму Змітрок Бядуля. Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, самы час паразважаць, як жа мы шануем свой нацыянальны скарб, беларускую мову. Дапаможа гэта зрабіць дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Источник: Звязда,   21.02.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
"Думы мае, думкі, летуценні мае..."   / Рублеўская, Людміла /

Пісьменнік-мысляр, творца, які ўзняў узровень беларускай псіхалагічнай прозы да сусветнага ўзроўню, разважаў пра дзве душы беларуса і родныя карэнні, Максім Гарэцкі, загінуў у досыць маладым веку... Сёння, з нагоды 130-годдзя класіка, у дыскусіі аб ім удзельнічаюць вядомыя навукоўцы. У гаворцы бяруць удзел дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Іван Саверчанка, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Яўген Гарадніцкі, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Ганна Кісліцына, загадчык аддзела філасофіі літаратуры і эстэтыкі Інстытута філасофіі НАН Беларусі Валерый​ Максімовіч і інш.

Источник: Звязда,   18.02.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Любоў Турбіна: "Адзінства жывога - гэта даўно ўжо мая тэма"   / Рублеўская, Людміла /

Акадэмік Мікалай Турбін заснаваў беларускі Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі і быў першым яго дырэктарам. Яго дачка Любоў Турбіна — вядомая паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца, зараз працуе ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай акадэміі навук і шмат робіць для даследавання і папулярызацыі беларускай літаратуры. Гэты год для Любові Мікалаеўны асаблівы — юбілейны, ёй споўнілася восемдзесят.

Источник: Звязда,   13.08.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Каханне пумы пад саламяным павуком   / Рублеўская, Людміла /

Кніга «Залацістыя саломкі снапкі», якая выйшла ў серыі «Традыцыйны лад жыцця» выдавецтва «Беларуская навука», здзівіць унікальнымі фактамі. Аўтары — незвычайны дуэт, бацька і сын: фалькларыст, краязнавец і літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксей Ненадавец, і навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ягор Ненадавец.

Источник: Звязда,   20.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Іван Саверчанка: "Вярнуць гістарычную свядомасць без мастацкай літаратуры немагчыма"   / Рублеўская, Людміла /

Пісаць творы ці аналізаваць іх, вывучаць гістарычныя факты ці на іх аснове пісаць захапляльныя аповесці? Выбар неабавязковы — ёсць людзі, чый талент дазваляе спалучаць гэтыя напрамкі дзейнасці. Прыклад — слынны беларускі літаратуразнаўца, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка. 2 красавіка Івану Васільевічу спаўняецца 60 гадоў. Юбіляр распавядае пра актуальныя пытанні сучаснай культурніцкай прасторы.

Источник: Звязда,   02.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Свеце мой ясны...   / Рублеўская, Людміла /

Міхась Стральцоў дасюль застаецца адной з самых прыцягальных і загадкавых постацяў беларускае культуры... Сярод напісанага ім — эсэ «Загадка Максіма Багдановіча». І цяпер, калі Міхасю Стральцову споўнілася б 85 гадоў, самы час паспрабаваць разгадаць загадку яго самога. У гэтым дапамогуць намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» -галоўны рэдактар часопіса «Полымя» паэт Віктар Шніп, намеснік дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё паэт Навум Гальпяровіч, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Яўген Гарадніцкі, пісьменнік, перакладчык, краязнаўца Анатоль Бутэвіч, паэт Леанід Дранько-Майсюк, пісьменніца Ксенія Шталянкова.

Источник: Звязда,   12.02.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Таямніцы фонду Лукаша Бэндэ   / Рублеўская, Людміла /

Адзін з самых таямнічых і багатых асабістых фондаў, які захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, гэта фонд крытыка Лукаша Бэндэ. Імя, якое стала ў гісторыі нашай літаратуры злавесным сімвалам. Ёсць там і ліст ад 23 мая 1956 года, да Дзмітрыя Захаравіча Бародзіча, навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры Беларускай акадэміі навук.

Источник: Звязда,   22.04.2021
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАН
Ён быў прарок, ён быў рамантык. У чым прыцягальнасць асобы Уладзiмiра Караткевiча   / Рублеўская, Людміла /

Уладзiмiру Караткевiчу, якi напiсаў гэтыя прарочыя радкi, у гэтыя днi споўнiлася б 90 гадоў. Ён мог бы яшчэ жыць... Так, марна гараваць ды гадаць -- колькi б яшчэ паспеў стварыць... Але асэнсоўваць тое, што ён нам пакiнуў, значнасць ягонай асобы для Беларусi мы не перастанем нiколi. I сёння, у такi трывожны, складаны час, вялiкi беларус Уладзiмiр Караткевiч -- той, хто можа аб'яднаць, натхнiць, даць надзею, падказаць шлях... У звяздоўскай дыскусii пра яго, з-за "кавiднай" рэальнасцi -- завочнай, але ўсё ж дастаткова бурлiвай, узялi ўдзел слынныя навукоўцы i пiсьменнiкi. I тыя, хто асабiста ведаў класiка, i тыя, хто не быў яго сябрам, але займаецца вывучэннем i папулярызацыяй ягонай творчасцi.

Источник: Звязда,   25.11.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Святыні старажытнага Турава   / Рублеўская, Людміла /

Незвычайная падзея адбылася ў кафедральным Свята­Духавым саборы Мінска 26 верасня, у часе ўрачыстай вячэрняй службы на свята Узвіжання. Над вернікамі быў узняты Тураўскі крыж.  На аб’яўлены ў 2018 годзе конкурс эскізаў было прадстаўлена дзевяць прац. У журы пад старшынствам мітрапаліта Паўла ўваходзілі прадстаўнікі Акадэміі мастацтваў ды Акадэміі навук.

Источник: Голас Радзімы,   29.09.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Разведчык, якi стаў акадэмiкам   / Рублеўская, Людміла /

Народны пiсьменнiк Беларусi Iван Навуменка вядомы перш за ўсё як аўтар «партызанскай трылогii», якую складаюць раманы «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэцi». Усяго на рахунку аўтара 15 празаiчных зборнiкаў, 200 навуковых прац i 10 манаграфiй. Iх аўтар узначальваў Вярхоўны Савет БССР, быў вiцэ-прэзiдэнтам Акадэмii навук i дырэктарам Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы... Давайце ўспомнiм цiкавыя факты пра класiка, якому 16 лютага споўнiлася б 95 гадоў.

Источник: Советская Белоруссия,   15.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Пад знакам кнiгi   / Рублеўская, Людміла /

5 лютага запросiць на ўрачыстае адкрыццё XXVII Мiнская мiжнародная кнiжная выстаўка-кiрмаш. Чым яна будзе адметная, якiх вядомых гасцей запрасiлi? Пра гэта расказвае мiнiстр iнфармацыi Аляксандр Карлюкевiч. На кнiжнай выстаўцы будуць прадстаўлены адметныя беларускiя выданні, у тым ліку кнiга вядомага палiтыка, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктара гiстарычных навук Iгара Марзалюка пра мiфы, звязаныя з БССР, станаўленнем беларускай дзяржаўнасцi.

Источник: Советская Белоруссия,   01.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество